Паралельна працягваюцца суды за ўдзел у акцыях пратэсту і іншую палітычную актыўнасць грамадзян на знак нязгоды з фальсіфікаванымі вынікамі выбараў у 2020 годзе. Апроч гэтага, беларусаў і беларусак працягваюць судзіць за каментары ў сацсетках, кваліфікуючы іх як «распальванне іншай сацыяльнай варожасці», «паклёп ці абраза» Лукашэнкі, «абраза прадстаўніка ўлады».
Па ўсёй Беларусі на мінулым тыдні адбылося мінімум 48 судовых працэсаў паводле крымінальных палітычных справаў, падчас якіх судзілі 66 чалавек. Мінімум 12 судоў праходзілі ў закрытым рэжыме. Апроч гэтага, было разгледжана 24 апеляцыі на прысуды, звязаныя з палітычнымі справамі. Па ўсёй краіне ў палітычных судах прымала ўдзел як мінімум 39 суддзяў. «Вясна» распавядае пра судовыя крымінальныя працэсы паводле палітычных матываў з 28 кастрычніка па першага лістапада 2024 году.
Мінімум 30 чалавек судзілі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.
ав